Наша місія: трымаць Інтэрнэт адкрытым і даступным для ўсіх.
Наша кіраўніцтва знаходзіцца на пярэднім краі будоўлі здаровага інтэрнэту з самага першага дня. Тое, што пачыналася як альтэрнатыва панаванню карпарацый, ператварылася ў глабальны рух за лепшае сеціва.
Калі вы выкарыстоўваеце новы Firefox, вы атрымліваеце вокамгненны вэб-сёрфінг і адначасова падтрымліваеце місію Mozilla трымаць Інтэрнэт здаровым, дзіўным і гасцінным для ўсіх.
Прачытайце пра наша бачанне Інтэрнэту і пра тое, як мы намерваемся ажыццяўляць гэтае бачанне.
У IRL-падкасце ад Mozilla сп. Manoush Zomorodi дзеліцца рэальнымі гісторыямі жыцця ў сеціве і размаўляе пра будучыню Інтэрнэту.
Mozilla ставіць людзей вышэй за прыбытак ва ўсім, што мы кажам, будуем і робім. Насамрэч, некамерцыйны фонд знаходзіцца ў цэнтры нашай карпарацыі.
Даведайцеся аб Mozilla FoundationПрынцыпы, якія мы напісалі ў 1998 годзе, па-ранейшаму накіроўваюць нас сёння. А ў 2018 годзе, мы стварылі дадатак, каб падкрэсліць уключнасць, прыватнасць і бяспеку для ўсіх у Інтэрнэце.
Чытаць Маніфест2000 гасцей вітаюцца кожны год
500 штогадовых удзельнікаў на серыі выступленняў у Берліне
800 бутэлек халоднай кавы спажываецца штогод.