2021
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2021 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Спорт |
2021 — невысакосны год, пачынаецца ў пятніцу.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
Студзень[правіць | правіць зыходнік]
- 1 студзеня
- Вялікабрытанія афіцыйна выйшла са складу ЕС.
- Куба адмовілася ад двухвалютнай сістэмы, да гэтага ў краіне 27 гадоў былі дзве валюты: кубінскае канверсоўнае песа (CUC) і кубінскае песа (CUP), апошняя і стала адзінай валютай[1].
- У буйных гарадах Кітая забаранілі выкарыстоўваць пластыкавыя пакеты ў крамах[2].
- 3 студзеня — у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча Папа Рымскі Францыск прыняў яго адстаўку.
- 4 студзеня:
- У Беларусі зацверджана абноўленая выява дзяржаўнага герба.
- Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беларусаў з COVID-19 перавысіла 200 тысяч.
- 6 студзеня — у ЗША каля Капітолія, дзе знаходзіцца кангрэс, сабраліся прыхільнікі Дональда Трампа. Яны пратэставалі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. На пратэсты сабралася каля 10 тысяч чалавек[3].
- 7 студзеня — курс Bitcoin упершыню вырас да 40 тысяч долараў ЗША.
- 9 студзеня — катастрофа Boeing 737 ля Джакарты (Інданезія).
- 13 студзеня — Палата прадстаўнікоў ЗША большасцю галасоў падтрымала ініцыятыву імпічмента прэзідэнта Дональда Трампа.
- 17 студзеня:
- У Расіі затрыманы апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, які вяртаўся на радзіму з Германіі.
- На Беларусі ў дзікай прыродзе ўпершыню назіралі качку-каралінку.
- 18 студзеня:
- Мінск пазбаўлены права прымаць Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021.
- У Малі распушчаны Нацыянальны камітэт выратавання народа.
- 20 студзеня — інаўгурацыя 46-га Прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
- 21 студзеня — прэм’ер-міністр Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух падаў у адстаўку.
- 22 студзеня — Мінск пазбаўлены права прымаць Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021.
- 23 студзеня — Масавыя пратэсты ў Расіі з прычыны арышту палітыка Аляксея Навальнага і яго заявы аб карупцыі ў адрас прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
- 26 студзеня — Кая Калас заступіла на пасаду прэм’ер-міністра Эстоніі.
Люты[правіць | правіць зыходнік]
- 1 лютага — у М’янме пад пачаткам генерала Мін Аўн Хлайна здзейснены ваенны пераварот, падчас чаго зрынуты прэзідэнт Він М’ін.
- 3 лютага — Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб закрыцці апазіцыйных тэлеканалаў ZIK, NewsOne і «112 Украина»[4].
- 5 лютага — бакі лівійскага канфлікту зацвердзілі аб’яднаны часовы ўрад на чале з Мухамедам Юнісам Манфі, які будзе дзейнічаць да правядзення ўсеагульных выбараў у Лівіі.
- 14 лютага — на выбарах у Каталоніі кааліцыя незалежніцкіх партый упершыню набрала больш за 50% галасоў.
- 18 лютага — журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен».
- 19 лютага — курс Bitcoin упершыню вырас да 55 000 долараў ЗША.
- 21 лютага:
- Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч у дзявяты раз перамог у адзіночным разрадзе ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.
- На ўсеагульных выбарах у Нігеры перамогу атрымлівае Махамед Базум з Партыяй за дэмакратыю і сацыялізм Нігера.
- 22 лютага — у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга невядомымі быў забіты італьянскі пасол Лука Атанасіа.
- 25 лютага — у Арменіі пачаўся палітычны крызіс вакол канфлікту паміж Узброенымі сіламі і прэм’ер-міністрам Ніколам Пашынянам.
Сакавік[правіць | правіць зыходнік]
- 3 сакавіка:
- У М’янме пры разгонах пратэстаў забілі 38 чалавек, у тым ліку дзяцей.
- Лік прадпрыемстваў Беларускага парку высокіх тэхналогіяў перасягнуў 1000.
- 4 сакавіка — Трэці запуск Starship Ілана Маска скончыўся выбухам праз 10 хвілін пасля пасадкі.
- 8 сакавіка — Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб падаўжэнні санкцый у дачыненні да НАК Беларусі.
- 10 сакавіка — пракуратура Брэста ўзбудзіла крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў, у тым ліку Рамуальда Райса.
- 11 сакавіка — Віктар Гулевіч прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, змяніўшы на гэтай пасадзе Аляксандра Вальфовіча.
- 13 сакавіка — курс біткойна ўпершыню перавысіў 60 000 долараў ЗША.
- 18 сакавіка — пасля смерці Джона Магуфулі новым прэзідэнтам Танзаніі стала Самія Сулуху.
- 19 сакавіка — у Ісландыі пачалося вывяржэнне вулкана Фаградалсф’яль.
- 21 сакавіка — набліжэнне да Зямлі астэроіда (231937) 2001 FO32.
- 23 сакавіка — з-за аварыі кантэйнеравоза заблакаваны рух у Суэцкім канале.
- 25 сакавіка — Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што распачала крымінальную справу ў дачыненні да старшыні Cаюза палякаў Анжалікі Борыс і іншых асоб за распальванне варожасці.
- 26 сакавіка — упершыню за 15 гадоў удзелу Беларусі ў конкурсе «Еўрабачанне» краіна дыскваліфікавана па рашэнні Еўрапейскага вяшчальнага саюза з-за палітычнага падтэксту ў песні.
- 30 сакавіка — Зборная Беларусі па футболе пацярпела самае буйное паражэнне, прайграўшы ў Лёвене зборнай Бельгіі з лікам 0:8.
Красавік[правіць | правіць зыходнік]
- 2 красавіка — на Тайвані сышоў з рэек і пацярпеў крушэнне пасажырскі цягнік, загінуў 51 чалавек.
- 9 красавіка — памёр муж брытанскай каралевы Елізаветы II прынц Філіп[5].
- 10 красавіка — Артур Клінаў за кнігу «Локісаў» названы лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
- 12 красавіка — затрыманы Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч і Рыгор Кастусёў, з’явілася справа аб спробе перавароту ў Беларусі.
- 14 красавіка — старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі абраны Алег Буткевіч.
- 15 красавіка — суд у Парыжы завочна прысудзіў да пажыццёвага зняволення беларуса Юрыя Сушкіна і івуарыйцаў Патрыса Уея і Анжэлу Маглуара Гнандуе Атуалі за забойства французскіх вайскоўцаў у Кот-д’Івуары.
- 16 красавіка — Рауль Кастра сышоў з пасады кіраўніка Камуністычнай партыі Кубы.
- 20 красавіка — у Чадзе падчас баявых дзеянняў загінуў прэзідэнт краіны Ідрыс Дэбі , пасля чаго ўлада перайшла да ваеннай хунты на чале з яго сынам Махаматам Дэбі Ітна.
- 24 красавіка — у выніку выбуха ў багдадскай бальніцы Ібн аль-Хатыб загінулі 82 чалавека.
- 25 красавіка — адбылася 93-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар». Галоўную ўзнагароду атрымаў фільм «Зямля качэўнікаў» рэжысёркі Хлоі Чжаа.
- 28 красавіка — на мяжы Кіргізіі і Таджыкістана пачаліся ўзброеныя сутыкненні.
- 30 красавіка — суд Брэста прысудзіў ад 5,5 да 6,5 гадоў зняволення 14 асобам, якія праходзілі па «Пінскай справе».
Май[правіць | правіць зыходнік]
- 1 мая — для вырашэння ваеннага канфлікту ўлады Кыргызстана і Таджыкістана абвясцілі аб спыненні агню, адводзе войск і пачатку работ аб удакладненні агульнай мяжы.
- 3 мая — Марк Сэлбі выйграў чацвёрты тытул чэмпіёна свету па снукеры.
- 6 мая:
- Адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленай Паўночнай вежы Гальшанскага замка.
- Пачынаецца ізраільска-палесцінскі крызіс.
- 11 мая:
- У ходзе масавага забойства ў 175-й гімназіі горада Казань (Расія) былі забіты дзевяць чалавек.
- Здарыўся пажар у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе.
- 15 мая — модуль кітайскага касмічнага зонда «Цяньвэнь-1» высадзіўся на Марсе.
- 18 мая — у дачыненні да службовых асоб TUT.BY распачата крымінальная справа, сайт заблакаваны.
- 19 мая — катастрофа Як-130 у Баранавічах.
- 21 мая — у зоне ізраільска-палесцінскага канфлікту ўступіў у сілу дагавор аб спыненні агню.
- 22 мая — пераможцам конкурса «Еўрабачанне» стаў італьянскі гурт «Måneskin» з песняй «Zitti e buoni».
- 23 мая:
- З прымушанага да пасадкі ў Мінску борта Ryanair 4978 зняты апазіцыйны беларускі журналіст Раман Пратасевіч.
- Фінал Кубка Беларусі па футболе адбыўся ў Гомелі, перамогу атрымаў ФК БАТЭ.
- 24 мая — у Малі адбыўся ваенны пераварот, часовы ўрад Ба Ндау скінуты палкоўнікам Асімі Гаіта.
- 25 мая — суд над шэрагам палітычных актывістаў у Беларусі прысудзіў па сем гадоў зняволення Паўлу Севярынцу, Андрэю Войнічу і Яўгену Афнагелю.
- 26 мая — прэзідэнцкія выбары ў Сірыі.
- 27 мая — Мінск пазбаўлены права прымаць Чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку 2021.
- 31 мая — зборнік вершаў Алесі Башарымавай «Расамаха» названы найлепшай паэтычнай кнігай на беларускай мове 2020 года.
Чэрвень[правіць | правіць зыходнік]
- 4 чэрвеня:
- Лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі стаў французскі пісьменнік Давід Дыоп за раман «Уначы ўся кроў — чорная».
- Невядомыя здзейснілі масавае забойства ў вёсках Салхан і Тадар’ят у Буркіна-Фасо.
- 6 чэрвеня — у Рызе завяршыўся Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, перамогу ў фінале атрымала зборная Канады.
- 7 чэрвеня — сутыкненне пасажырскіх цягнікоў у Пакістане.
- 8 чэрвеня — суд ААН у Гаазе адхіліў апеляцыю, пацвердзіўшы пажыццёвы прысуд Ратка Младзічу.
- 10 чэрвеня — адбылося кольцападобнае сонечнае зацьменне, максімум якога назіраўся на крайняй Поўначы.
- 13 чэрвеня:
- Прэм’ер-міністрам Ізраіля абраны Нафталі Бенет.
- У Каіры завяршыўся Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і.
- 16 чэрвеня — Саміт Расія — ЗША ў Жэневе.
- 18 чэрвеня:
- Амерыканскі лёгкаатлет Раян Краўзер усталяваў новы сусветны рэкорд у штурханні ядра.
- Прэзідэнцкія выбары ў Іране.
- 19 чэрвеня — Катастрофа L-410 у Кемераўскай вобласці.
- 22 чэрвеня — ВПС Эфіопіі падчас Тыграйскага канфлікту нанеслі авіяўдар па Тагозе, які прывёў да гібелі 64 мірных жыхароў.
- 24 чэрвеня — ЕС увеў чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да асоб і прадпрыемстваў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі.
- 28 чэрвеня — Беларусь заявіла аб прыпыненні ўдзелу ў ініцыятыве «Усходняе партнёрства».
- 30 чэрвеня — Белтэлерадыёкампанія выключана з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.
Ліпень[правіць | правіць зыходнік]
- 2 ліпеня — Будслаўскі фэст распачаўся на адкрытым паветры — вернікі не маюць магчымасць зайсці ў пашкоджаны пажарам касцёл.
- 6 ліпеня — Віктара Бабарыку, кандыдата на леташніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі прысудзілі да чатырнаццаці гадоў зняволення.
- 7 ліпеня — прэзідэнт Гаіці Жавенель Маіз загінуў у выніку нападу на яго рэзідэнцыю.
- 8 ліпеня — беларускія ўлады заблакавалі сайт «Нашай Нівы», адбыліся ператрусы, допыты і затрыманні супрацоўнікаў.
- 11 ліпеня:
- Пачаліся пратэсты на Кубе.
- У фінале Чэмпіянату Еўропы па футболе на стадыёне «Уэмблі» ў Лондане зборная Італіі перамагла каманду Англіі.
- 12 ліпеня — паводкі ў Еўропе.
- 17 ліпеня — завяршыўся 74-ы Канскі кінафестываль.
- 19 ліпеня — Святлана Ціханоўская ў час візіту ў ЗША правяла перамовы з дзяржаўным сакратаром Энтані Блінкенам.
- 21 ліпеня — Ліверпульскі порт выключаны са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
- 23 ліпеня — урачыста адкрыліся гульні XXXII Алімпіяды ў Токіа.
- 27 ліпеня — інфармацыйныя рэсурсы «Белсат» прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкімі.
- 28 ліпеня:
- Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Белым доме з Прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
- Лясныя пажары ў Турцыі.
- 31 ліпеня — ямайская лёгкаатлетка Элейн Томпсан усталявала алімпійскі рэкорд у бегу на 100 метраў.
Жнівень[правіць | правіць зыходнік]
- 2 жніўня — прэм’ер-міністрам Арменіі назначаны Нікол Пашынян.
- 5 жніўня — беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, адхіленая ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях, прыбыла па гуманітарнай візе ў Варшаву.
- 6 жніўня — парламент Малдовы зацвердзіў праграму і склад урада Наталлі Гаўрыліцы.
- 8 жніўня — цырымонія закрыцця гульняў XXXII Алімпіяды ў Токіа.
- 14 жніўня — арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Святога Духа ў Барысаве.
- 15 жніўня — пасля захопу Кабула сіламі Талібану прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані склаў паўнамоцтвы.
- 16 жніўня — палітвязень Сцяпан Латыпаў прысуджаны да васьмі з паловай год пазбаўлення свабоды.
- 24 жніўня
- У Токіа ўрачыста адкрыліся XVI Паралімпійскія летнія гульні.
- Хакаіндэ Хічылема заступіў на пасаду Прэзідэнта Замбіі.
- 26 жніўня — тэракт у аэрапорце Кабула.
- 27 жніўня — афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю Петрыкаўскі горна-абагачальны комплекс ААТ «Беларуськалій».
- 29 жніўня — ураган Іда абрынуўся на тэрыторыю ЗША.
- 31 жніўня — ЗША завяршылі вывад войск з Афганістана.
Верасень[правіць | правіць зыходнік]
- 2 верасня — Надзвычайнае становішча ўведзена на частцы тэрыторыі Рэспублікі Польшча, яно ахапіла шэраг мясцовасцей у Падляскім і Люблінскім ваяводствах.
- 5 верасня:
- У Токіа завяршыліся XVI Паралімпійскія летнія гульні.
- Ваенны пераварот у Гвінеі.
- 6 верасня:
- Кіраўніцу штаба Віктара Бабарыкі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Марыю Калеснікаву прысудзілі да 11 гадоў, юрыста Максіма Знака — да 10 гадоў пазбаўлення волі.
- Зборная Італіі па футболе ўсталявала сусветны рэкорд па матчах без паражэнняў — 36 гульняў запар.
- 11 верасня:
- Брытанская тэнісістка Эма Радукану стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША, будучы 150-й ракеткай свету.
- Польскі футбаліст Роберт Левандоўскі забіў за «Баварыю» ў 17-м матчы запар і ўсталяваў новы рэкорд для гульцоў нямецкіх клубаў.
- Завяршыўся 78-ы Венецыянскі кінафестываль, «Залатога льва» атрымаў фільм «Падзея» рэжысёркі Одры Дзіван .
- 14 верасня — арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім прызначаны Юзаф Станеўскі.
- 16 верасня — упершыню стартавала пілатуемая касмічная місія без прафесійнага астранаўта ў экіпажы.
- 17 верасня — Іран прыняты ў склад паўнапраўных членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
- 19 верасня — прайшлі парламенцкія выбары ў Расіі.
- 20 верасня — Масавае забойства ў Пермскім дзяржаўным універсітэце.
- 21 верасня — у Судане прыхільнікамі экс-прэзідэнта Амара аль-Башыра ажыццёўлена спроба дзяржаўнага перавароту.
- 22 верасня — PandaDoc стала першай прыватнай кампаніяй, заснаванай беларусамі, ацэнка якой дасягнула мільярда долараў ЗША.
- 25 верасня — украіскі баксёр Аляксандр Усік стаў чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў адразу ў двух вагавых катэгорыях.
- 26 верасня — адбыліся парламенцкія выбары ў Германіі.
- 28 верасня — у Мінску здарылася перастрэлка, у выніку якой загінулі дзве асобы.
Кастрычнік[правіць | правіць зыходнік]
- 1 кастрычніка — у Грузіі затрымалі былога прэзідэнта краіны Міхаіла Саакашвілі.
- 3 кастрычніка — названыя лаўрэаты прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі.
- 3 кастрычніка — Center for Public Integrity апублікаваў скандальнае расследаванне пад назвай «Паперы Пандоры», у якім раскрываюцца махінацыі палітыкаў з маёмасцю.
- 4 кастрычніка — прэм’ер-міністрам Японіі абраны Фуміа Кісіда.
- 4 кастрычніка — адбыўся маштабны збой у працы Facebook, Instagram і іншых буйных сацыяльных сетак.
- 6 кастрычніка — Бенджамін Ліст і Дэвід Мак-Мілан названы лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па хіміі.
- 7 кастрычніка — Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры стаў англійскі пісьменнік танзанійскага паходжання Абдулразак Гурна.
- 8 кастрычніка — лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі журналісты Марыя Рэса і Дзмітрый Муратаў.
- 9 кастрычніка — канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц сыходзіць у адстаўку на фоне расследавання пракуратуры супраць яго.
- 10 кастрычніка — Катастрофа L-410 пад Мянзелінскам.
- 14 кастрычніка — лаўрэатамі Прэміі Цёткі абвешчаны Вольга Гапеева і Валерый Славук.
- 20 кастрычніка — расійскі палітык Аляксей Навальны стаў лаўрэатам прэміі імя Андрэя Сахарава.
- 21 кастрычніка — парламент Барбадоса ўпершыню выбраў прэзідэнта краіны.
- 23 кастрычніка — у кафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбылася цырымонія ўступлення арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
- 25 кастрычніка — ваенны пераварот у Судане.
- 28 кастрычніка — абвешчаны імёны пераможцаў прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.
Лістапад[правіць | правіць зыходнік]
- 3 лістапада — здарылася крушэнне транспартнага самалёта беларускай авіякампаніі «Гродна» пад Іркуцкам у Расіі.
- 4 лістапада — Букераўская прэмія прысуджана паўднёваафрыканскаму пісьменніку Дэйману Гэлгуту.
- 5 лістапада — выбух бензавоза ў Фрытаўне.
- 6 лістапада — пасля рэстаўрацыі адкрываецца доступ для наведнікаў у музейныя залы Старога замка ў Гродне.
- 8 лістапада:
- Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб ліквідацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
- Спецслужбы Польшчы заявілі аб найбуйнейшай спробе ўварвання ў краіну ў ходзе міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю.
- 15 лістапада — названы лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, напісаныя ў зняволенні.
- 19 лістапада — Вярхоўны суд Беларусі пазбавіў рэгістрацыі рух «За свабоду».
- 24 лістапада:
- Магдалена Андэрсан стала першай жанчынай, якая заняла пасаду прэм’ер-міністра Швецыі.
- Загінулым у авіякатастрофе ў Баранавічах лётчыкам Андрэю Нічыпарчыку і Мікіту Куканенку прысвоена званне Героя Беларусі.
- 24 лістапада — прэміяй Ежы Гедройца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове ўганараваная Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».
- 28 лістапада — завяршыўся Чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе, перамогу атрымаў «Шахцёр» (Салігорск).
Снежань[правіць | правіць зыходнік]
- 4 снежня — поўнае сонечнае зацьменне бачнае па тэрыторыі Антарктыды[6].
- 8 снежня — Олаф Шольц прыняў прысягу на пасадзе Федэральнага канцлера Германіі.
- 9 снежня — ЗША завяршаюць вывад войск з Ірака.
- 10 снежня — нарвежскі гросмайстар Магнус Карлсен абараніў званне чэмпіёна свету па шахматах.
- 11 снежня — цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Берліне, найлепшым фільмам названа карціна «Куды ты ідзеш, Аіда?» рэжысёркі Ясмілы Жбаніч.
- 13 снежня — Лідзія Ярмошына пакінула пасаду старшыні Цэнтрвыбаркама Беларусі, яе змяніў Ігар Карпенка.
- 14 снежня:
- беларускага блогера і палітыка Сяргея Ціханоўскага прысудзілі да васямнаццаці год зняволення, абвінаваўчыя прысуды вынесены Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу.
- EPAM Systems стала першай кампаній, створанай беларусамі, чые акцыі былі ўключаны ў фондавы індэкс S&P 500.
- 16 снежня — тайфун Раі абрынуўся на Філіпіны, дзе выклікаў разбурэнні і чалавечыя ахвяры.
- 23 снежня — «Цмокі-Мінск» у трынаццаты раз запар выйгралі Кубак Беларусі па баскетболе.
- 25 снежня — з касмадрома Куру запушчана арбітальная інфрачырвоная абсерваторыя «Джэймс Уэб».
- 29 снежня:
- расійскія суды вынеслі рашэнне аб ліквідацыі міжнароднага таварыства і праваабарончага цэнтра «Мемарыял».
- заснаваны Патрыяршы экзархат Афрыкі Рускай праваслаўнай царквы.
- 30 снежня:
- у Мінску абвешчаны прысуд фігурантам «Цукровай справы».
- на вакзале станцыі Калінкавічы адбылася цырымонія адкрыцця электрыфікаванага ўчастка чыгункі, які звязаў Калінкавічы, Светлагорск і Жлобін.
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
Памерлi[правіць | правіць зыходнік]
- 28 лістапада: Аляксандр Градскі — спявак, Народны артыст Расіі (72)[7]
Зноскі
- ↑ На Кубе отменили двойную валютную систему — в стране ожидается резкий рост цен на товары и услуги (руск.). tjournal-ru. Праверана 4 студзеня 2021.
- ↑ Policy to reduce plastic waste is in the bag (англ.). SHINE. Праверана 4 студзеня 2021.
- ↑ У ЗША штурмавалі Капітолій: адзін чалавек загінуў ад стрэлаў . Новы Час. Праверана 4 студзеня 2021.
- ↑ Санкции против своих: на Украине закрыли три телеканала
- ↑ памёр прынц Філіп (бел.) . Наша Ніва.
- ↑ Полное солнечное затмение 4 декабря 2021 года
- ↑ Памёр спявак і кампазітар Аляксандр Градскі , Белсат (2021.11.28 09:46). Праверана 28 лістапада 2021.