23 красавіка
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2023 |
23 красавіка — сто трынаццаты (сто чатырнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 1014: Ірландцы разбілі вікінгаў ў бітве пры Клонтарве.
- 1124: Давід I стаў каралём Шатландыі
- 1343: Эсты-сяляне пачалі ў Хар'ю паўстанне Юр'евай ночы. Паўстанне адбылося супраць нямецкай шляхты.
- 1586: Горад Нясвіж атрымаў магдэбургскае права і герб.
- 1794: Утварылася Найвышэйшая літоўская рада — рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстання Т. Касцюшкі.
- 1896: У Нью-Ёрку прайшоў першы ў Амерыцы кінасеанс.
- 1917: Спектаклямі «Паўлінка» Я. Купалы і «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшкі ў Мінску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камедыі.
- 1985: Савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў абвясціў пра пачатак перабудовы — палітычных і эканамічных рэформаў у СССР.
- 2005: На YouTube загрузілі першае відэа ў гісторыі.
- 2007: Утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачання «Белсат».
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 1464: Жанна Французская, каралева Францыі (пам. 4.2.1505)
- 1564: Уільям Шэкспір, англійскі драматург і паэт (пам. 23.4.1616)
- 1728: Сэмюэль Уоліс, брытанскі мараплавец, даследчык Ціхага акіяна
- 1804: Марыя Тальёні, балерына
- 1858: Макс Планк, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1918 г. (пам. 4.10.1947)
- 1886: Змітрок Бядуля, беларускі пісьменнік (пам. 3.11.1941)
- 1891: Сяргей Пракоф'еў, рускі кампазітар (пам. 1953)
- 1902: Хальдаўр Кільян Лакснес, ісландскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1955 году (пам. 8.2.1998)
- 1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт (пам. 1929)
- 1913: Рыгор Рэлес, беларускі пісьменнік і паэт, які пісаў на ідыш (пам. 17.9.2004)
- 1918: Марыс Друон, французскі пісьменнік
- 1934: Уладзімір Конан, беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык (пам. 6.6.2011)
- 1941: Ламберт Марыя Вінтэрсбергер, нямецкі мастак
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 997: Адальберт Пражскі, прапаведнік хрысціянства, епіскап, каталіцкі святы (нар. 955)
- 1124: Аляксандр I Шатландскі, кароль Шатландыі (нар. 1078)
- 1151: Адэліза Лувенская, каралева Англіі (нар. 1103)
- 1200: Чжу Сі, кітайскі філосаф (нар. 18.10.1130)
- 1605: Барыс Гадуноў, цар рускі (нар. 1552)
- 1616: Мігель Сервантэс, іспанскі пісьменнік (нар. 29.9.1547)
- 1616: Уільям Шэкспір, англійскі драматург і паэт (нар. 23.4.1564)
- 1990: Палет Гадар, амерыканская актрыса (нар. 3.6.1910)
- 1991: Дзмітрый Касмовіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 21.9.1909)
- 2007: Барыс Ельцын, прэзідэнт Расіі (нар. 1.2.1931)
- 2015: Алег Салтук, беларускі паэт, перакладчык
Святкуюць[правіць | правіць зыходнік]
- ЮНЕСКА — Сусветны дзень кніг і аўтарскага права.
- Міжнародны дзень англійскай мовы.