23 красавіка
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2023 год Усе дні |
23 красавіка́ — 113-ы дзень году (114-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 252 дні.
Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 997 — каля Гданьску забілі біскупа Адальбэрта, пазьней кананізаванага і вызнанага патронам Каталіцкага Касьцёла ў Польшчы
- 1014 — ірляндцы разьбілі вікінгаў ў бітве пры Клонтарве
- 1169 — уладу ў Эгіпце захапіў Салах ад-Дзін
- 1348 — кароль Ангельшчыны Эдўард III заснаваў ордэн Падвязкі
- 1586 — кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Нясьвіжу Магдэбурскае права і герб
- 1794 — Паўстаньне Т. Касьцюшкі: аддзелы Якуба Ясінскага авалодалі Вільняю
- 1916 — ірляндзкія рэвалюцыянэры занялі асноўныя будынкі ў Дубліне і абвясьцілі незалежнасьць Ірляндыі ад Брытанскае кароны
- 1941 — Другая Сусьветная вайна: Грэцыя капітулявала перад Трэцім Райхам
- 1950 — войска Чан Кайшы поўнасьцю эвакуявалася з кантынэнтальнага Кітаю, пакінуўшы краіну пад уладаю камуністаў на чале з Мао Дзэ-дунам
- 1985 — на Пленуме ЦК КПСС узялі курс на перабудову
- 2007 — утварэньне беларускамоўнага тэлеканалу Белсат
Нараджэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1858 — Макс Плянк, нямецкі фізык
- 1891 — Сяргей Пракоф'еў, расейскі кампазытар
- 1886 — Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік, публіцыст
- 1913 — Рыгор Рэлес, габрэйскі пісьменьнік і паэт
- 1934 — Уладзімер Конан, беларускі філёзаф, літаратуразнаўца, крытык
- 1976 — Аляксей Хлястоў, беларускі поп-выканаўца
Сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1014 — Брыян Бору, вярхоўны кароль Ірляндыі
- 1616 — Ўільям Шэксьпір, ангельскі драматург і паэт
- 1616 — Мігель Сэрвантэс, гішпанскі пісьменьнік, раманіст, драматург і паэт
- 1863 — Вацлаў Жылінскі, біскуп віленскі, арцыбіскуп магілёўскі, мітрапаліт
- 1965 — Арсен Насонаў, расейскі гісторык
- 1991 — Зьміцер Касмовіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч
- 1992 — Сат’яджыт Рэй, індыйскі кінарэжысэр
- 2007 — Барыс Ельцын, першы прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі пасьля аднаўленьня незалежнасьці
Сьвяты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
23 красавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў