8 сакавіка: пачатак вясны, цюльпаны ў кветкавых крамах і ўсмешлівыя прыгожыя жанчыны. Ці так усё проста з гэтым святам? Як яно ўзнікла і што насамрэч азначае? Давайце сёння ўзгадаем гісторыю гэтага свята, успомнім жаночы рух у Беларусі і пагаворым пра мілітарызм.
«Усе гэтыя сваркі, звадкі, спрэчкі паміж беларусамі і ўкраінцамі зараз, на маё меркаванне, не да месца. Зараз той час, калі трэба дадаваць энергіі, а не адымаць»
Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» з’ехаўшых з Беларусі творцаў.
Угодкі Студзеньскага паўстання прайшлі ў рэжыме разборак: «м*скалі» або «чужая ўлада», што там нагаварылі Зяленскі і Ціханоўская, дзе ў шэрагах інсургентаў месца беларусаў, а дзе — украінцаў? Прайшло 160 год, але нават да больш-менш адзінага бачання тых падзеяў — далёка.
Вясну пачынаем з падарожжа па Беларусі. Гэтым разам сваім маршрутам з citydog.io падзялілася Паліна, выкладчыца замежных моў і дасведчаная вандроўніца.
На тэрыторыі Браслаўскага раёна знаходзяцца дзясяткі помнікаў архітэктуры і археалогіі, з пакалення ў пакаленне перадаюцца рэцэпты мясцовых страваў, распрацаваныя цікавыя экскурсіі па славутых мясцінах, ды наогул унікальны ландшафт Браслаўшчыны варты асаблівай увагі. Менавіта таму «Браслаўская зорка» запускае новы праект, прысвечаны турыстычнаму патэнцыялу Браслаўскага раёна. У гэтым выпуску нам прапануюць рушыць у віртуальнае культурна-пазнавальнае падарожжа па раёне.
Зіма не нагода адкладаць знаёмства з турыстычнымі цікавосткамі нашай краіны. Калі не фізічна, то хаця б віртуальна раім працягнуць вандраваць разам з намі. Сёння рушым у край азёраў, балот і міфалагічных істотаў, якія суіснуюць побач са старадаўнімі хрысціянскімі храмамі. Такім чынам, рушым на Лепельшчыну, дзе агледзім мясцовыя турыстычныя цікавосткі
У новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін» гаворка ідзе пра вайсковыя і палітычныя дасягненні аднаго з самых вядомых дзяржаўных дзеячаў таго часу – Гарадзенскага князя Давыда.
На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацыйнага відэапраекта для дзяцей «Разумняты».Гэтым разам цікава і ў даступнай для дзяцей форме распавядаем пра нашых песняроў: Францішка Багушэвіча, Алаізу Пашкевіч, Янку Купалу, Якуба Коласа, Уладзіміра Мулявін...