Культурныя адметнасці кожнага народа праяўляюцца ў розных сферах жыцця. Бадай, найбольш яскравыя іх праявы можна назіраць праз народны каляндар: тут і рытуальныя дзеянні, якія паказваюць асноўныя заняткі, і традыцыйная вопратка, і адметнасці кухні, і праявы грамадскіх і роднасных стасункаў... І ўсё гэта грунтуецца на каштоўнасцях і глыбіннай карціне свету таго ці іншага народа
Пісьменнік Віктар Марціновіч распавядае на сваёй старонцы ў Фэйсбук, як шукаў у будысцкім манастыры адказ на пытанне, чаму «Зло было дапушчана ў наш сусвет».
Аднаго ранку, прачнуўшыся ў сваім ложку пасля неспакойнага сну, я выявіла, што нічога не адчуваю. Ні страху, ні трывогі, ні надзеі — прачнуўшыся аднаго ранку тут, у Беларусі, я адчула сябе, як звычайным ранкам у звычайнай краіне
Два гады мінула пасля падзеяў 9 жніўня 2020-га ў Беларусі. Алесь Кіркевіч напісаў эсэ з гэтай нагоды, у якім яскрава малюе карціну таго, што зараз адбываецца ў нашым грамадстве, праводзіць гістарычныя паралелі ды спрабуе адказаць на адвечныя пытанні, у чым сэнс і калі будзе месца подзвігу
Запрашаем у невялікую фотавандроўку па восеньскаму Наваградку. Наваградак аднолькава прыгожы ў любы час году. Эфектны рэльеф, пакатыя ўзгоркі замчышча і старога прадмесця, раскіданыя па горадзе помнікі архітэктуры і часткова захаваная старажытная планіроўка — усё гэта пакідае незабыўныя ўражанні ў гасцей горада
Лета мінула, але і ўвосень вандроўкі не губляюць сваёй актуальнасці, зараз у іх прыўносіцца асаблівая рамантычнасць атмасферы краявідаў, стану прыроды. Кожны, хто здольны адчуваць, абавязкова знойдзе нешта сваё. Варта рушыць, каб зразумець. Падарожнікаў, што завітаюць на Пастаўшчыну, чакае шмат цікавага. Каб не разгубіцца ды нічога не прапусціць, сабралі для вас сем найбольш вартых увагі аб’ектаў Пастаўскага раёна.
Непрыступныя крэпасці, умацаваныя замкі, абаронныя храмы — частыя войны на тэрыторыі нашай краіны некалі вызначылі яе архітэктурнае аблічча. Яны ж прывялі да знікнення яркіх прыкладаў абарончага дойлідства, пакінуўшы ад некаторых з іх толькі замчышчы ды руіны
Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.
Кожны чуў пра смачныя стравы з качкі, але мала хто гатаваў яе, затое даўно хоча гэта зрабіць. Калі вы з такіх, то дадзены рэцэпт вам прыйдзецца па смаку. Гэтую страву можна падаваць на святочны стол, а можна прыгатаваць у выходны на вячэру і здзівіць сваіх блізкіх. Тым больш гатуецца страва проста, а прадукты для яе вы дакладна знойдзеце ў крамах вашай мясцовасці.