«Васьмікласнікі не плачуць» па-беларуску 23 лістапада ў к/т Масква

Распавесці сябрам:

Набыць квіткі

23 лістапада ў кінатэатры «Масква» адбудзецца паказ фільма «Васьмікласнікі не плачуць» — сямейнай драмы паводле сусветнага бэстсэлера. Фільм у зразумелы спосаб размаўляе з дзецьмі і іх бацькамі пра такую складаную тэму, як рак. Гэты фільм адначасова смешны і глыбокі, вясёлы і сумны. Вы не застанецеся абыякавымі і выйдзеце з сеанса перапоўненыя самымі светлымі эмоцыямі.

12-гадовая школьніца Акі любіць гуляць у футбол, марыць паступіць у прэстыжны каледж разам з усім класам, кахае, сябруе, варагуе —жыве, як мільёны іншых дзяцей яе ўзросту. Пакуль не высвятляецца, што яна захварэла на лейкемію. Што будзе далей?

«Васьмікласнікі не плачуць» дубляваны на беларускую мову найлепшымі беларускімі артыстамі ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» і Фестывалю нідэрландскага кіно пры падтрымцы офіса Амбасады Каралеўства Нідэрланды ў Беларусі.

Толькі адзін паказ! 23 лістапада, 17:00 кінатэатр «Масква».  Набыць квіткі

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.