У новым зборніку Тані Скарынкінай «Yesмамочка», які сёлета пабачыў свет у межах выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм», аўтарка прапануе чытачу прычасціцца да міфа пра сваю маці. Міфа, напэўна, усеагульнага, зразумелага ды блізкага самым розным дочкам і сынам. Міфа, у стварэнні якога маці самі з задавальненнем бяруць удзел. Пра зборнік «Yesмамочка» піша на budzma.org Ганна Горн
«Жывеш сабе цішком, строчыш тэксцікі як умееш, а тут — бац! Наступае фэст інтэлектуальнай кнігі "Прадмова". Выдатны шанец сваё публічна пачытаць. Можа нават кніжак прадаць. Праўда, слаба зразумела, аб чым гаворка і хто ў афішы. Але мне што з таго?» — разважае культуролаг Жбанкоў у сваим тэлеграм-канале.
Віктар Малышчыц падзяліўся сваім спосабам па выратаванні беларускай мовы ў сваім Facebook.
Нядаўна стала вядома, што ў Беларусі забаронены продаж рамана Оруэла «1984». Копію адпаведнага распараджэння мае выданне, прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім. На гэтую забарону адрэагавала вядомая беларуская пісьменніца і педагог Ганна Севярынец
Працягваем вандраваць разам з «Будзьма!» па беларускіх абшарах. Бліжэйшым часам наведаем самы вядомы сярод турыстаў і вандроўнікаў паўночны вазёрны край нашай Бацькаўшчыны — Браслаўшчыну. У Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ўсё ў парадку як з месцамі, дзе падсілкавацца, пераночыць, адпачыць, так і з колькасцю разнастайных прыродных ды архітэктурных помнікаў. Сёння прапануем наведаць вёскі Дрысвяты і Мілюнцы
Працягваем вандраваць разам з «Будзьма!» па беларускіх абшарах. Бліжэйшым часам наведаем самы папулярны сярод турыстаў і вандроўнікаў паўночны азёрны край нашай Бацькаўшчыны — Браслаўшчыну
Працягваем вандраваць разам з «Будзьма!» па беларускіх абшарах. Сёння прапануем наведаць Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці па наступным маршруце: Верхнядзвінск — Каханавічы — Асвея — Сар’я — Росіца — Вопытная — Бігосава — Бароўка. Тут пабачым цэрквы, касцёлы, старасвецкія сядзібы, прыродныя помнікі, местачковую забудову канца пазамінулага стагоддзя, магілы нашых славутых землякоў. Гэтым разам пазнаёмімся з маляўнічымі вёскамі Асвея і Сар’я.
Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго
невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад
доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце
Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». У новым відэа гісторык распавядае пра
вялікую вандроўку народаў і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.
Цяжка ўявіць беларускую кухню без саланіны. Мяса смажылі, вэндзілі і канешне ж салілі. А якая саланіна самая смачная — сала з праслойкай, іначай грудзінка. Budzma.org рэкамендуе рэцэпт па засолцы грудзінкі, якую можна есці і штодня, і не сорамна падаць на святочны стол у якасці закускі.