Аляксандра Гушча — маладая паляшучка, якая пераехала ў Польшчу ў студзені 2021 па палітычных матывах. Цяпер яна збірае бібліятэку беларускіх кніг у Варшаве. Most пагаварыў з ёй пра гэтую ініцыятыву.
«Год ці болей таму некаторыя інтэлектуалы даказвалі мне, што арышт двух дзясяткаў пэнсіянэраў ў электрычцы, якія чыталі кнігі беларускіх пісьменьнікаў на беларускай мове — гэта ніякі не этнацыд, мова тут толькі нюанс, і што іх затрымалі б, нават калі б яны трымалі ў руках кнігі з „Полного собрания сочинений Л.Н. Толстого“», — піша журналіст Сяргей Навумчык.
«Погань сітуацыі ў тым, што абсалютна няма дзе падглядзець, што будзе далей», — піша на сваёй старонцы ў Facebook пісьменнік Віктар Марціновіч. — Мінулае не падказнік, бо таго, што адбываецца зараз яшчэ ніколі не было ў мінулым. А калі і было, дык ўсё зараз навыварат, і не азірайся па адказы, глядзі наперад, у туман. Кожны зараз у стасунках са сваім лёсам, за кожным крокам і словам — асабістая інтуіцыя, пачуццё будучыні.
Музыка Лявон Вольскі напісаў на сваёй старонцы ў Facebook пост-разважанне пра Беларусь і Белоруссію як дзве паралельныя рэальнасці на адной тэрыторыі і неабходнасць прайсці праз ментальную ін’екцыю Белоруссіяй для ўсх, хто хоча рабіць кар’еру ў РБ.
Працягваем вандраваць разам з «Будзьма!» па беларускіх абшарах. Сёння завяршаем вандроўку па Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці па маршруце: Верхнядзвінск — Каханавічы — Асвея — Сар’я — Росіца — Вопытная — Бігосава — Бароўка. Тут пабачым цэрквы, касцёлы, старасвецкія сядзібы, прыродныя помнікі, местачковую забудову канца пазамінулага стагоддзя, магілы нашых славутых землякоў. Гэтым разам скіруемся ў вёскі Росіца (гіст. Расіца), Вопытная, Бігосава ды Бароўка.
Нясвіж — бадай адзін з самых вядомых і папулярных сярод айчынных і замежных турыстаў гарадоў Беларусі. Штогод яго наведваюць тысячы людзей. Галоўная турыстычная візітоўка Нясвіжа — палац Радзівілаў, а таксама прылеглы да палаца парк з маляўнічымі сажалкамі. Сёлета, скарыстаўшыся першым цёплым вясновым днём, мы адкрылі турыстычны сезон. Прапануем вашай увазе невялікі агляд і фотарэпартаж.
Працягваем вандраваць разам з «Будзьма!» па Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Прапануем наступны маршрут: Дзісна — Дарожкавічы — Галомысла — Язна — Мёры — Лявонпаль — Вята — Пруднікі — Ідолта — Дзедзіна — Ніўнікі — Пераброддзе — Камянполле — Кублішчына — Новы Пагост — Стэфанова — Ельня — Чарасы — Балота Мох. Сёння нас чакае заключная частка маршруту: вёска Стэфанова, дзе месціцца адна з найстарэйшых драўляных культавых пабудоваў Мёршчыны — капліца 1750 года, самае вялікае ў Беларусі верхавое балота Ельня, вёска Чарасы з цікавай царквой, узведзенай напрыканцы ХІХ стагоддзя, маляўніча размешчанай паміж двух азёраў, і гідралагічны заказнік «Балота Мох».
Цяжка ўявіць беларускую кухню без саланіны. Мяса смажылі, вэндзілі і канешне ж салілі. А якая саланіна самая смачная — сала з праслойкай, іначай грудзінка. Budzma.org рэкамендуе рэцэпт па засолцы грудзінкі, якую можна есці і штодня, і не сорамна падаць на святочны стол у якасці закускі.
Позняя вясна — час, калі хочацца сабраць блізкіх і сяброў на пікнік і прыгатаваць нешта смачнае на вуліцы. Добры аналаг шашлыкам — вэнджаныя стравы. Budzma.org распавядае, як прыгатаваць традыцыйную смачную і карысную беларускую закуску — вэнджанае вуха.