Калумністыка

Ганна Севярынец: У гэтым нашым «не высоўвацца», «прамаўчаць» — няма насамрэч нічога асабліва ганебнага

Вядомая беларуская настаўніца і літаратарка Ганна Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбуку разважае пра надзённае: «гераізм» і «абыякавасць», наклейванне ярлыкоў і спрадвечную стратэгію выжывання беларусаў

Як саджаць бульбу ў эпоху постпраўды. Ліст да ўнука

Што мы маглі б сказаць сёння нашым яшчэ не народжаным унукам, якія парады даць ім на будучыню ў час, калі тую самую будучыню планаваць амаль немагчыма? Хіба што навучыць саджаць бульбу. А гэта, між іншым, не так проста, як можа падавацца, бо, як паказвае гісторыя, на ўрадлівасць бульбы надта ўплывае геапалітычная сітуацыя. Марыя Касцюковіч разважае ў сваім эсэ, напісаным у выглядзе ліста да будучага ўнука, пра тое, што адбываецца сёння ў нашым грамадстве і пра будучыню Беларусі

Культура бескультур’я

Ледзь не ў кожнай сям’і ёсць гісторыя, якая пачынаецца з «мой дзядуля быў на вайне...», «мая бабуля прайшла ГУЛАГ...». Кагосьці раскулачылі, саслалі, расстралялі. Цэлыя пласты людзей, здольных думаць, тых, хто мелі сваё меркаванне і маглі супраціўляцца, былі вынішчаныя. Пытанне, якое асабіста мяне не перастае ўражваць: а хто застаўся?

Вандруем разам

У Нясвіжы як у Парыжы? Горад Радзівілаў вачыма «турыста выходнага дня»

Нясвіж — бадай адзін з самых вядомых і папулярных сярод айчынных і замежных турыстаў гарадоў Беларусі. Штогод яго наведваюць тысячы людзей. Галоўная турыстычная візітоўка Нясвіжа — палац Радзівілаў, а таксама прылеглы да палаца парк з маляўнічымі сажалкамі. Сёлета, скарыстаўшыся першым цёплым вясновым днём, мы адкрылі турыстычны сезон. Прапануем вашай увазе невялікі агляд і фотарэпартаж.

Вандруем разам з «Будзьма!». Што паглядзець у Мёрскім раёне. Частка сёмая

Працягваем вандраваць разам з «Будзьма!» па Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Прапануем наступны маршрут: Дзісна — Дарожкавічы — Галомысла — Язна — Мёры — Лявонпаль — Вята — Пруднікі — Ідолта — Дзедзіна — Ніўнікі — Пераброддзе — Камянполле — Кублішчына — Новы Пагост — Стэфанова — Ельня — Чарасы — Балота Мох. Сёння нас чакае заключная частка маршруту: вёска Стэфанова, дзе месціцца адна з найстарэйшых драўляных культавых пабудоваў Мёршчыны — капліца 1750 года, самае вялікае ў Беларусі верхавое балота Ельня, вёска Чарасы з цікавай царквой, узведзенай напрыканцы ХІХ стагоддзя, маляўніча размешчанай паміж двух азёраў, і гідралагічны заказнік «Балота Мох».

Смаляны: каралева Бона Сфорца і іншыя

У кнізе краязнаўца Аляксандра Шынкевіча «Аршанская даўніна» ў дачыненні да сучаснай вёскі Смаляны, што ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, згадваецца наступная прыгожая легенда, якую мясцовыя жыхары распавядаюць пра тутэйшы замак: «У цёмныя восеньскія ночы, калі туман ад Дзярноўкі ахінае вежу знізу і толькі верхняя яе частка застаецца бачнай, нагадваючы фантастычны прывід, у вокнах, якія робяцца падобнымі на вочныя дзіркі шкілета, запальваецца таямнічае святло.

Навіны "Будзьма"