Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Шэсьць губэрняў Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі

Паўночна-Заходні край, альбо паўночна-заходнія губэрні (па-расейску: Северо-Западный край) — размоўная, публіцыстычная і афіцыйна-бюракратычная назва шасьці губэрняў Расейскай імпэрыі (Віленская, Ковенская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская і Віцебская губэрні).

Тэрмін «Паўночна-Заходні край» («паўночна-заходнія губэрні») пачаў першапачаткова ўжывацца ва ўрадавай тэрміналёгіі ў адносінах да Віленскага ваеннага генэрал-губэрнатарства пасьля скасаваньня ў Расейскай імпэрыі ўніяцтва (1839) як жаданьне паказаць ня толькі спадчынна-дынастычны, але і этнаканфэсійна «рускі» характар гэтых зямель (Віленскай, Гарадзенскай, Менскай і Ковенскай губэрняў). Аднак да пачатку сялянскай рэформы (1861) і асабліва да паўстаньня 1863—1864 гадоў тэрмін «Паўночна-Заходні край» выкарыстоўваўся вельмі рэдка і не распаўсюджваўся на Віцебскую і Магілёўскую губэрні. Да пачатку 1860-х часьцей за ўсё ў расейскай урадавай тэрміналёгіі «паўночна-заходнія губэрні» не вылучаліся асобна, а разам зь «беларускімі» (Віцебскай і Магілёўскай губэрнямі) і «паўднёва-заходнімі губэрнямі» («Паўднёва-Заходнім краем» — Кіеўскім вайсковым генэрал-губэрнатарствам) прадстаўляліся сукупна і фігуравалі пад агульнай назвай «заходнія губэрні» (ці «Заходні край»).

Падпарадкаваньне ў 1863 годзе (праз пачатак паўстаньня 1863—1864 гадоў) Віцебскай і Магілёўскай губэрняў уладзе віленскага ваеннага генэрал-губэрнатара распаўсюдзіла тэрмін «Паўночна-Заходні край» і на гэтыя («беларускія») губэрні, што захавалася нават пасьля выхаду ў 1869 годзе Віцебскай і Магілёўскай губэрняў з-пад улады віленскага генэрал-губэрнатара.
(артыкул цалкам…)

Аддзяленьне «Белпошты» ў Слуцку

Сувязь Беларусі — перадача зьвестак пры дапамозе прыладаў у Беларусі.

Падзяляецца на: 1) Інтэрнэт-сувязь, 2) паштовую сувязь, 3) радыёвяшчаньне, 4) тэлебачаньне, 5) тэлеграф, 6) тэлефонную сувязь. На 1 студзеня 2020 году 126 прадпрыемстваў Беларусі мелі дазвол Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на аказаньне паслуг перадачы дадзеных у Сеціве. Налічвалася 3,21 млн абанэнтаў Сеціва са стацыянарным шырокапалосным доступам (ШПД), што складала 34,2 % ад насельніцтва. Сумарная прапускная здольнасьць зьнешняга шлюзу ў Сеціва складала 1551 гігабіт/сэкунда, што было ўтрая больш чым у 2013 годзе, калі яго сумарная ёмістасьць налічвала 480 гігабіт/сэкунда. Пастаўнікі электрасувязі пераважна аказвалі паслугі ШПД у Сеціва і інтэрнэт-тэлебачаньня па інтэрнэт-пратаколе, якія прапаноўвалі ў адным пакеце. Шэраг пастаўнікоў праклаў оптавалаконныя лініі да жытла, пасьля чаго абанэнтаў падлучылі празь мясцовыя Этэрнэт-сеткі. Валакно да будынка (ВДБ) павысіла хуткасьць перадачы зьвестак да 100 мэгабіт/сэкунда.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 сьнежня)

Гэты дзень у гісторыі

Аблога Канстантынопалю

5 красавіка:

  • 1340 — арабскі флёт разьбіў гішпанскую эскадру ў Гібральтарскім праліве
  • 1453 — пачатак апошняе асманскае аблогі Канстантынопалю (на выяве), якая скончылася падзеньнем Бізантыі
  • 1764Кацярына II загадала расейскім дыпляматам распачаць падрыхтоўку шляхецкай канфэдэрацыі для дысыдэнтаў
  • 1843 — абвяшчэньне Ганконгу ўладаньнем Брытаніі
  • 1913 — дацкі фізык Нільс Бор завяршыў артыкул «Пра будову атамаў і малекулаў», які паклаў пачатак квантавае тэорыі
  • 1937ЦВК зацьвердзіў новы малюнак гербу БССР, мадыфікацыя якога з 1995 году зьяўляецца афіцыйным гербам РБ
  • 1972 — заснаваньне ў Вязынцы Купалаўскага мэмарыяльнага запаведніку
  • 1989 — урад Польшчы дазволіў дзейнасьць прафзьвязнага аб’яднаньня «Салідарнасьць»
  • 1990парлямэнт Беларусі абвясьціў 26 красавіка днём Чарнобыльскае трагедыі
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.