Windows 10

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Windows 10
Лягатып
Распрацоўнік
Microsoft
Выпускі
Сямейства АС Windows
Першы выпуск 29 ліпеня 2015
Апошні стабільны рэліз [+/−]
Тэставая вэрсія Windows 10 Pro / 29 ліпеня 2015
Мовы беларуская
Тып ядра Гібрыднае ядро
Стандартны інтэрфэйс Windows Metro
Ліцэнзія Microsoft EULA
Вэб-сайт Афіцыйны сайт
Бягучы стан

Windows 10 — апэрацыйная сыстэма для пэрсанальных кампутараў, якая распрацоўваецца карпарацыяй Microsoft у рамках сямейства Windows NT.

Пасьля Windows 8 сыстэма атрымала нумар 10, абыходзячы 9. Сярод найбольш прыкметных вонкавых зьменаў маецца вяртаньне звыклага мэню «Пуск», функцыя віртуальных працоўных сталоў і праца прыкладаньняў Windows 8 у ваконным рэжыме. Першая вэрсія Windows 10 (build 9841) была выпушчаная 30 верасьня 2014 году (для карпаратыўных кліентаў), і 1 кастрычніка 2014 году (для ўсіх).

На прэс-брыфінгу 21 студзеня 2015 была анансаваная новая зборка, выпушчаная 23 студзеня. Рэліз Windows 10 адбыўся 29 ліпеня 2015 году ў 190 краінах і на 111 мовах. Выпуск Windows 10 плянуюць правесьці ў некалькі этапаў. Windows 10 будзе апошняй скрынкавай вэрсіяй Windows, усе наступныя вэрсіі будуць распаўсюджвацца выключна ў лічбавым выглядзе. На працягу першага году пасьля выхаду сыстэмы карыстальнікі змогуць бясплатна абнавіцца да Windows 10 на любой прыладзе пад кіраваньнем афіцыйных вэрсій Windows 7, Windows 8.1 і Windows Phone 8.1, адпаведным пэўным патрабаваньням. [1]

Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню кампанія Microsoft стварае вэрсію апэрацыйнай сыстэмы сумесна з карыстальнікамі, улічваючы іх пажаданьні і перавагі, на аснове дадзеных папярэдняга тэставаньня. Праграма папярэдняй ацэнкі Windows 10 — адзіная АС для разнастайных прыладаў: кампутараў, пляншэтаў, смартфонаў, Xbox One і іншых. Будуць даступныя адзіная плятформа распрацоўкі і адзіная крама ўнівэрсальных прыкладаньняў, сумяшчальных з усімі падтрыманымі прыладамі. Windows 10 будзе прадастаўляцца ў якасьці паслугі з выпускам абнаўленьняў на працягу падтрымкі прылады. Карыстальнікі настольнай вэрсіі Windows 10 атрымаюць магчымасьць ствараць некалькі працоўных сталоў і пераключацца паміж імі. Таксама зьявіцца галасавой памочнік Cortana для кампутараў і плчншэтаў.

Крныіцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]