Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Калі ў вас ёсць заўвага наконт карэктнасці біяграфічнага матэрыялу ў Вікіпедыі, паведаміце аб праблеме адміністратарам праекта. У выпадку, калі заўвага тычыцца артыкула пра вас, гл. раздзел «Праца з артыкуламі пра сябе» ніжэй. Удзельнікі павінны быць асабліва асцярожныя пры даданні інфармацыі аб сучасніках на любую старонку Вікіпедыі. Такі матэрыял патрабуе асаблівай далікатнасці і строгага прытрымлівання адпаведных законаў ЗША[1], гэтага правіла, а таксама асноўных правілаў Вікіпедыі, якія тычацца зместу артыкулаў:

Біяграфіі сучаснікаў трэба пісаць з захаваннем прынятых норм прыстойнасці і з павагай да асабістага жыцця прадмета артыкула. Вікіпедыя ― энцыклапедыя, а не жоўтая газета: распаўсюджванне сенсацый і чутак пра асабістае жыццё людзей не ўваходзіць у яе задачы. Пры напісанні артыкулаў заўсёды варта ўлічваць магчымасць прычынення шкоды, людзям якія жывуць. Гэтыя прынцыпы датычацца біяграфій людзей, якія жывуць, біяграфічных дадзеных пра людзей у іншых артыкулах, а таксама змесціва іншых старонак, уключаючы старонкі абмеркавання. У Вікіпедыі цяжар доказу любых спрэчных сцвярджэнняў, а асабліва тых, што тычацца біяграфій людзей, якія жывуць, ляжыць строга на плячах удзельніка, які дадае такое сцвярджэнне ў артыкул.

Зноскі[правіць зыходнік]

  1. Wikimedia Foundation, Inc. з’яўляецца амерыканскай некамерцыйнай арганізацыяй, першапачаткова зарэгістраванай у горадзе Сент-Пітэрсберг, штат Фларыда, ЗША. Таму да 31 студзеня 2008 года ўсе іскі да арганізацыі павінны былі падавацца ў суд Сэнт-Пітэрсберга і разглядацца па законах ЗША з улікам заканадаўства штата Фларыда. Пасля перарэгістрацыі з 31 студзеня 2008 і да гэтага часу ўсе іскі да арганізацыі павінны падавацца ў суд Сан-Францыска і разглядацца па законах ЗША з улікам заканадаўства штата Каліфорнія. У прыватнасці, іскі па паклёпе і дыфамацыі будуць разглядацца па Законе Злучаных Штатаў аб дыфамацыі (англ.: United States defamation law).