Калумністыка

Ахвяры чырвонай цвілі

Мы, як ахвяра хатняга гвалту са стакгольмскім сіндромам, пастаянна пражываем адзін і той жа сцэнар, толькі цяпер «любімую» аддалі гопнікам з Піцера, Масквы і Грознага, пусцілі па коле, прыгаворваючы «цярпі, мая красавіца» — і «красавіца» цярпіць, то агрызаючыся, а то ласкава падстаўляючы найбольш цікавыя месцы, піша Крысціна Бандурына на старонках «Новага Часу».

Рэспубліка Лаяльнасць 54°22′59″ п.ш. 30°24′21″ у.д.

Калі мы пачалі бурыць мур, мы не надта ўсведамлялі, што муру не адзін, не два і нават не пяць дзясяткаў гадоў. Вапна, якой ён склеены, — тая самая лаяльнасць, з дапамогай якой людзі збіраюцца ў супольнасці і яднаюцца ў грамадства. І ў той жа час патураюць дыктатуры, выціскаюць нязгодных і развязваюць войны. Пра Беларусь як краіну, дзе за 30 год выбудавалі сістэму татальнай лаяльнасці, піша Марыя Касцюковіч.

Вандруем разам

Шпацыры па «мінскай Амазоніі». Як Камароўка з занядбанай ускраіны ператварылася ў прэстыжны раён

У ХХ стагоддзі з бруднай, слабазаселенай і малаасвоенай рабочай ускраіны Мінска, зрабіўшы, фігуральна кажучы, эвалюцыйны скок з дагістарычнага балота, Камароўка фактычна ператварылася ў аб’ект мастацкіх твораў, ад вершаў да палотнаў, і праз выразныя архітэктурныя аб’екты і дамінанты — у сапраўдную гарадскую гордасць. Сёння прапануем прасачыць гэтую ўнікальную эвалюцыю мінскага прадмесця...

Гісторыя сляпянскіх абшараў. Як пад Мінскам арганізаваўся freedomland з вёсак, што не плацілі падаткі бальшавікам

Дзе знаходзіўся адзін з першых савецкіх працоўных канцлагераў? Як пад Мінскам арганізаваўся freedomland з вёсак, што не выдавалі дэзерціраў і не плацілі падаткі бальшавікам? Колькі працягвалася такая «вольніца»? Дзе знаходзіўся Сляпянскі лес, і якія трагічныя таямніцы ён хавае?

Навіны "Будзьма"