Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Арэал распаўсюджаньня шатляндзкай германскай мовы ў ХХ стагодзьдзі

Шатляндзкая германская мова (саманазва: (Braid) Scots, Lallans) — група дыялектаў, якія належаць да германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якія распаўсюджаныя пераважна ў раўніннай частцы Шатляндыі і некаторых частках рэгіёну Ольстэр, што на поўначы востраву Ірляндыя. У ангельскай літаратуры шатляндзкую германскую мову могуць таксама пазначаць тэрмінам раўнінная шатляндзкая (анг. Lowland Scots), што робіцца ў мэтах адрозьненьня гэтай мовы ад гэльскай шатляндзкай — мовы, якая належыць да кельцкае галіны, і распаўсюджанай на гарыстым паўночным захадзе Шатляндыі. Апрача таго, шатляндзкія германскія дыялекты Ірляндыі могуць згадвацца пад тэрмінам ольстэрска-шатляндзкая (анг. Ulster Scots).

Значнай часткай дасьледаваньняў мова можа разглядацца ў сыстэме дыялекталёгіі ангельскай мовы. З прычыны таго, што ў лінгвістыцы на цяперашні час не існуе дакладна выяўленых крытэраў адрозьненьня моваў ад дыялектаў, лінгвісты, а таксама зацікаўленыя бакі часта разыходзяцца ў меркаваньнях наконт лінгвістычнага, гістарычнага й сацыяльнага статусу шатляндзкай германскай мовы. У лінгвістыцы існуе шэраг парадыгмаў для адрозьненьня мовы і дыялекту, але яны часта адлюстроўваюць супярэчлівыя вынікі. У шырэйшым сэнсе шатляндзкая германская зьяўляецца часткай дыялектнага кантынуўму, іншай часткай якога зьяўляецца шатляндзкі варыянт ангельскай мовы. Сыходзячы з падобных меркаваньняў, мова можа лічыцца адным са старажытных варыянтаў ангельскай мовы, які мае ўласную дыялектную сыстэму. У якасьці альтэрнатыўнага пункту гледжаньня шатляндзкая германская мова можа разглядацца як асобная мова ў складзе германскай галіны, у падтрымку чаго прыводзіцца прыклад лінгвістычнага статусу нарвэскай мовы адносна дацкай.

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Шатляндыі 2011 году, прыблізна 1,54 млн чал. здольныя размаўляць па-шатляндзку, што агулам склала прыкладна ⅓ ад насельніцтва Шатляндыі. Лінгвістычны партал Ethnologue дае інфармацыю пра колькасьць носьбітаў, згодна зь якой носьбітаў у Вялікабрытаніі налічваецца прыкладна 90 тыс чал., пры гэтым прыкладна 1,5 млн чал. размаўляюць на мове як на другой.
(артыкул цалкам…)

Лукашэнка паказвае эскіз сымбаляў

Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году — рэфэрэндум, праведзены 14 траўня 1995 году з ініцыятывы аўтарытарнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Адзначаўся неадпаведнасьцю Канстытуцыі і заканадаўству краіны, парушэньнем законаў і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня. Вызначыў сымболіку рэжыму Лукашэнкі, афіцыйны статус расейскай мовы і стратэгічны кірунак на інтэграцыю з Расеяй. Засьведчыў аднаўленьне палітыкі русіфікацыі Беларусі.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 сьнежня)

Гэты дзень у гісторыі

Кольцы Ўрана

10 сакавіка:

  • 1535 — гішпанскія мараплаўцы адкрылі Галапагоскія выспы
  • 1646кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза ажаніўся з францускай князёўнай Людвікай Марыяй Ганзага
  • 1939 — у Менску адкрыўся Дзяржаўны тэатар опэры й балету Беларусі
  • 1972 — выбух у футлярным цэху Менскага радыёзаводу; пад абвалам плітаў перакрыцьця загінулі 120 чалавек, больш за 100 пацярпелі
  • 1977 — супрацоўнікі абсэрваторыі Койпэра адкрылі кольцы Ўрана (на выяве)
  • 1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Бэльгіяй
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.