Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Сучасныя славянскія мовы, традыцыйная клясыфікацыя па геаграфічным прынцыпе.

Украі́нская мо́ва (гістарычныя назвы — рус[ь]кая, русінская) — нацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да славянскай галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і. Колькасьць носьбітаў — каля 45 млн, большасьць зь якіх жыве ва Ўкраіне. Зьяўляецца дзяржаўнай мовай ва Ўкраіне, адна зь дзяржаўных у Прыднястроўі.

Распаўсюджаная таксама ў Беларусі, Малдове, Польшчы, Расеі, Румыніі, Славаччыне, Аргентыне, Вялікабрытаніі, Канадзе і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у сьвеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна зьяўляецца другой або трэцяй славянскай мовай паводле колькасьці носьбітаў (пасьля расейскай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моваў сьвету.
(артыкул цалкам…)

Герб Хвойнікаў

Хвойнікі — места ў Беларусі.

Адміністрацыйны цэнтар Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2020 год — 13 400 чалавек. Знаходзяцца за 103 км на поўдзень ад Гомля, чыгуначная станцыя на лініі Каленкавічы — Гомель. Аўтамабільныя дарогі на Рэчыцу, Каленкавічы і Брагін. Даўняе сяло, пазьней мястэчка на мяжы гістарычнай Кіеўшчыны і Панізоўя, невялікі прыватнаўласьніцкі замак часоў Рэчы Паспалітай. З адметных мясьцінаў вылучаліся драўляны сядзібны дом Прозараў, мураваныя касьцёл у цэнтры мястэчка і капліца-пахавальня на могілках, помнікі архітэктуры адпаведна клясыцызму і нэаготыкі канца XVIII ст. і пачатку 1860-х гг.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Гэты дзень у гісторыі

Сьцяг першага Слуцкага палку стральцоў БНР

27 лістапада:

  • 1095 — на сынодзе ў Клермоне папа Урбан II абвясьціў сьвятую вайну супраць ісламу на Сьвятой зямлі, што стала ўвядзеньнем Першага крыжовага паходу
  • 1582 — 18-гадовы Ўільям Шэксьпір ажаніўся з 26-гадовай Энн Гэтаўэй
  • 1815 — зацьверджаньне Канстытуцыі Каралеўства Польскага
  • 1859 — у Менску адкрылася паштова-тэлеграфная станцыя
  • 1895Альфрэд Нобэль заснаваў у сваім тэстаманце прэмію, якая ўпершыню была ўручана 10 сьнежня 1910
  • 1896 — У Франкфурце–на–Майне адбылася прэм’ера сымфанічнай паэмы Рыхарда Штраўса Also sprach Zarathustra (Гэтак казаў Заратустра)
  • 1920 — пачалося Слуцкае паўстаньне (на выяве) у абарону незалежнасьці Беларусі
  • 1938Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Сымона Рак-Міхайлоўскага, беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча
  • 1989Вярхоўны Савет СССР санкцыянуе права на эканамічнае самавызначэньне Летувы, Латвіі і Эстоніі
  • 2000Сэрбія і Чарнагорыя ўступілі ў АБСЭ
  • 2001 — тэлескоп «Габл» выявіў на плянэце Асырыс вадародную атмасфэру
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 кастрычніка)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.