Калумністыка

Альгерд Бахарэвіч напісаў «Ліст да Украіны». Публікуем 7 цікавых цытат з тэкста

Гэта ліст быў падрыхтаваны для часопіса «Український тиждень», але пакуль сайт не працуе, то пісьменнік выставіў яго на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Мне вельмі не хацелася б, каб гэты тэкст выглядаў як апраўданьне. Апраўдвацца перад Украінай ужо позна -- дый ня мае сэнсу, машына вайны запушчаная, сьмерць ідзе адразу з розных бакоў, у тым ліку з тэрыторыі маёй радзімы, і апраўданьнямі яе не спыніць. І мне вельмі не хацелася б, каб мой тэкст быў прачытаны як пакаяньне. Няхай каюцца тыя, у каго на руках кроў. Вы на вайне, і вы бароніце сваю краіну – а мы не ў царкве.

«Героі, якія выратавалі гонар Беларусі»

Публіцыст і аглядальнік Віталь Цыганкоў выказаўся пра значэнне вулічных антываенных акцый, якія адбыліся ўчора, 27 лютага, у Беларусі.

Каму муляла вочы Таварыства беларускай мовы?

«На дзвярах памяшкання па мінскай вуліцы Румянцава, 13 вісіць абвестка, што яно здаецца ў арэнду: маўляў, звяртайцеся па ўказаным нумары тэлефона ў жыллёва-камунальную арганізацыю» – Лявон Баршчэўскі пра закрыццё ТБМ.

Вандруем разам

Шпацыры па «мінскай Амазоніі». Дзе шукаць былыя балоты сталіцы

«Людзі на балоце». Гэты выраз зусім не пра аповесць са школьнай праграмы і зусім не пра Палессе. «Балотная» гісторыя Мінска і па сёння застаецца своеасаблівай малавядомай сталічнай Амазоніяй: Цнянскі вадазбор і сучасныя кварталы былых Камароўскіх абшараў маляўніча прадстаюць і ў здымках, і ў краязнаўчых артыкулах, але, пры гэтым, дэталёвая гісторыя забалочаных Мінскіх мясцінаў застаецца як-бы па-за даследчыцкай увагай. Прыгледзьцеся да мапы-рэканструкцыі: у розных кутках сталіцы абавязкова сустрэнуцца назовы, так ці інакш звязаныя з балотам... Прапануем сёння прагуляцца толькі па некаторых, найменш вядомых з іх...

Дэтэктыўныя гісторыі з мясцовым каларытам. Пра Максімаву гару і скарб на Азярышчы ды іншыя Сляпянскія паданні

Бадай што не кожнаму са старадаўніх назваў ваколічнага Мінска пашчасціла мець такую працяглую гісторыю, пакінуць нізку тапаграфічных прыкмет і пры гэтым збольшага сысці ў нябыт... Забытую гісторыю сляпянскіх абшараў вяртае нам даследчык Зміцер Пілецкі.

Навіны "Будзьма"

Тартар, як у іўеўскіх татар. Гатуем закуску разам з «Будзьма!»

Незвычайная закуска, якой можна здзівіць блізкіх і сяброў, паходзіць з Іўя! Сырая ялавічына цалкам прыдатная для ўжывання, калі яе правільна прыгатаваць. «Будзьма!» расказвае рэцэпт татарскай закускі, якая можа ўпрыгожыць стол як на святы, так і ў звычайны дзень.