Калумністыка

Свае і чужыя: пра тых, хто з'ехаў, і тых, хто застаўся ў Беларусі

У сваім каментары для «Deutsche Welle» лінгвістка і сябра Каардынацыйнай рады Наталля Дуліна разважае пра канфлікт «сваіх і чужых» у беларускім грамадстве.

«Вам трэба з’язджаць. Тут небяспечна заставацца», — кажа маці дзяўчыны, маёй былой студэнткі. Ёй, дзяўчыне, цудам удалося збегчы. Заскочыла ў апошні вагон, інакш і не скажаш. За дзесяць хвілін да таго, як прыйшлі яе затрымліваць. Я слухаю яе маму. Ведаю: нікуды я не паеду.

Вандруем разам

Вандруем разам з «Будзьма!»: што паглядзець у Лунінецкім раёне. Частка першая

Прапануем скіравацца на Палессе, у Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці па маршруце Лунін — Палескі — Лунінец — Язвінкі — Кажан-Гарадок — Сінкевічы — гранітны кар’ер Мікашэвічы — Вялікія Чучавічы — Бастынь — возера Белае. Нас чакае шмат архітэктурных, гістарычных помнікаў, якія захаваліся да нашых дзён, і тых, што засталіся толькі ў памяці, пісьмовых крыніцах.

Вандруем разам з «Будзьма!»: што паглядзець у Івацэвіцкім раёне. Частка другая

Працягваем вандраваць разам з «Будзьма!» па беларускіх абшарах. Бліжэйшым часам даследуем Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці на наяўнасць гістарычных ды архітэктурных аб’ектаў. Сёння нас чакае другая частка маршруту: шляхі паўстанцаў 1863–1864 гадоў, касцёлы, цэрквы, адна з самых вядомых сядзібаў на тэрыторыі Беларусі, месца нараджэння і помнік Тадэвушу Касцюшку ды шмат іншых цікавостак.

Ад Забалоцця да Філадэльфіі: мясціны і лёс скульптара Генрыка Дмахоўскага, аўтара бюста Тадэвуша Касцюшкі ў Амерыцы

Падарожжа — магчымасць адчуць, пачуць, пабачыць новае, ачысціць мозг — вызваліць месца для новых думак і ўражанняў. У цяжкія, шэрыя часы шукаем апірышча ў прыродзе і мінуўшчыне, падмацоўваемся энергіяй прыроды і натхняемся лёсамі людзей. Дакранаемся да гісторыі — наўпрост — рукой



Навіны "Будзьма"

Бігас, што любіў Ягайла і апісваў Міцкевіч. Гатуем разам з «Будзьма!»

Бігас — традыцыйная страва беларусаў, палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў, а рэцэптаў бігасу незлічоная колькасць. Асноўныя складнікі бігасу — капуста і мяса. Бігас з’явіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім, але сама страва мае нямецкія карані. Першапачаткова гэтая страва была папулярная сярод ваяроў і паляўнічых, а складалася галоўным чынам з мяса. Бігас тады быў больш падобны да дрыгвы (халадца). Капусту пачалі дадаваць дзеля ашчаджэння мяса, але бігас зрабіўся ад гэтага толькі смачней, і амаль у такім выглядзе мы ведаем гэтую страву сёння.