Калумністыка

Чаму шкодна марыць, або Чым небяспечныя пражэкты па адраджэнні старога Мінска?

Абрынанне пуцеправода на Нямізе выклікала ў некаторых гараджан даволі дзіўную рэакцыю. Пакуль адныя мацюкаюцца ў корках, іншыя стварылі петыцыю на Petitions.by з прапановай гэты мост наогул не аднаўляць. Маўляў, яго падзенне — не толькі знак лёсу, але і яго падарунак. Гэта нечаканая магчымасць аднавіць гістарычны цэнтр Мінска ў яго ранейшай цэласнасці

Калі дрэвы паўстануць. Меркаванне з прычыны вялікай бітвы пад Пінскам, дзе сышліся чыноўнікі з дубамі

Аднойчы дрэвы паўстануць. Вось пабачыце: выцягнуць з зямлі карані і пойдуць на Дом урада. І паўстане на тым месцы Мінская пушча. Іншага спосабу спыніць даўнюю вайну бюракратаў з дрэвамі я не бачу.

Вандруем разам

Вандруем разам з «Будзьма!»: што паглядзець у Івацэвіцкім раёне. Частка чацвёртая

Сёння нас чакае заключная частка маршруту: Артычанка — Быцень — Любішчыцы — Івацэвічы — Шыбельная гара — Косава — Марачоўшчына — Бусеж — Альба — Бялавічы — Няхачава. Тут нас чакаюць шляхі выбітных прадстаўнікоў навукі і культуры, уніяцкая царква — помнік народнага дойлідства з рысамі барока і класіцызму, грэка-каталіцкія іконы другой паловы XVIII стагоддзя, былая паштовая станцыя ХІХ стагоддзя ды шмат іншых цікавостак.

Брамы неўміручасці. 10 самых цікавых варотаў старадаўняй Беларусі

Калісьці ад брамаў пачыналіся ўсе дарогі, а патрапіць у горад ці замак, не праехаўшы праз браму, было практычна немагчыма — хіба што пры штурме. Але і тут самым адказным участкам абароны станавіліся брамы...

Вандруем разам з «Будзьма!»: Што паглядзець у Шаркаўшчынскім раёне. Частка другая

Прапануем другую частку маршрута па Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Тут нас чакаюць старасвецкія палацы, велічныя касцёлы, цэрквы, помнікі прамысловай архітэктуры, сцежкі нязломных патрыётаў СБП, выбітнага мастака Язэпа Драздовіча ды шмат іншых цікавостак.

Навіны "Будзьма"

Амлет з грыбамі ад каралевы Марысенькі. Гатуем разам з «Будзьма!» смачны сняданак

Што трэба для таго, каб плённа правесці працоўны дзень ці выходны? Смачны і сытны сняданак! А калі яго яшчэ вельмі проста прыгатаваць, дык гэта сапраўдны скарб для вас і вашых блізкіх. Пышны амлет з ляснымі грыбамі, які вельмі любіла каралева Марысенька, жонка караля Яна ІІІ Сабескага, гатуецца хутка і надае энергіі на ўвесь дзень