Калумністыка

Наша будучыня — экалагічная дыктатура?

Чым бліжэй насоўваецца кліматычная катастрофа, тым больш сумневаў у тым, што дэмакратыя выратуе планету, і больш заклікаў да ўвядзення «зялёнай дыктатуры». Разважае на гэтую тэму Сяргей Варончык.

Ганна Севярынец: «Я перамагаю, пакуль я веру і раблю тое, што хачу і магу»

Вядомая настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку кранальны пост пра значэнне нематэрыяльных каштоўнасцяў такіх, як надзея, вера, любоў, мова і салідарнасць. «Жудаснае глупства і нават злачынства — думаць, што перамога здабываецца палкамі, дубінкамі, камянямі і кулямі. Перамога здабываецца верай, надзеяй, упэўненасцю і ўнутранай непахіснасцю...

Віктар Марціновіч: «Аднойчы мы ўсе — усе мы — сустрэнемся на Радзіме»

Віктар Марціновіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку піша пра нечаканую сустрэчу з Лявонам Вольскім у Вільні і сённяшнюю Беларусь, у якой «толькі шніцэлі — у бясконцых колькасцях, шніцэлі замест канцэртаў, выставаў і паэтычных слэмаў. Шніцэлі як вымярэнне таго, што «не ўсё так дрэнна».

Вандруем разам

Вандруем разам з «Будзьма!»: што паглядзець у Баранавіцкім раёне. Частка пятая

Працягваем вандраваць разам з «Будзьма!» па беларускіх абшарах. Сёння нас чакае заключная частка маршрута па Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Пабачым цікавыя храмы разнастайных канфесій, помнікі прыроды, рэшткі старасвецкіх палацаў, старадаўняе гарадзішча, месцы трагічных падзеяў ды шмат іншых значных мясцінаў. Такім чынам прапануем рушыць наступным шляхам: Гарадзішча — Калдычэва — Завоссе — Вольна — Задзвея.

Вандруем разам з «Будзьма!»: што паглядзець у Баранавіцкім раёне? Частка трэцяя

Працягваем вандраваць разам з «Будзьма!» па прасторах Баранавіцкага раёна. Нас чакае шмат цікавага: культавыя будынкі разнастайных канфесіяў, унікальны для Беларусі трохкутны храм, крушні старасвецкіх маёнткаў, гістарычная местачковая забудова, наведаем нават колішні асяродак рыцараў мальтыйскага ордэна.

Самыя старыя камунальныя беларускія могілкі ў ноч на «Дзяды»

Гродзенскія старыя могілкі, яны ж Фарныя могілкі, вядомыя з часоў скону Рэчы Паспалітай. Іх заклалі ў 1792 годзе на ўскрайку Гродна. У часы Расійскай Імперыі могілкі падзяліліся на каталіцкія і праваслаўныя.

Навіны "Будзьма"

Смачна есці! Бограч Стэфана Баторыя ад «Будзьма»

Гатуем з «Будзьма»! Чарговы рэцэпт ад нас для вас. Цяпер — гэта бограч. Страва паляўнічых і шляхты, якую прывёз на нашыя землі кароль Стэфан Баторый ды ласаваўся ёю пасля палявання. Рэцэпт вельмі просты, а прадукты да яго можна набыць у бліжэйшай краме. Прыгатаваўшы такую страву ў выходны дзень, вы парадуеце сябе і сваіх блізкіх

Заставайцеся разам з намі!

Сябры! Мы бачым, што і ад нашага канала пачаўся адток падпісчыкаў. Афіцыйна паведамляем, што тэлеграм-канал t.me/budzmaby і сайт budzma.by НЕ ўваходзяць у спіс экстрэмісцкіх. За падпіску на наш канал вам нічога не пагражае. Заставайцеся разам з намі!