Калумністыка

«Наша месца не неба, а зямля». Віктар Марціновіч вярнуўся ў Беларусь

Пісьменнік вярнуўся на радзіму і напісаў пра вяртанне невялічкую, але кранальную зацемку ў фэйсбуку.

Была адна краіна ў 2021 годзе, ад’езд з якой ператварыўся ў культ, а вяртанне зрабілася больш скандальным учынкам, чым невяртанства.

Сонца з сабой: чатыры хвалі беларускай вечарынкі

Андрэй Хадановіч напісаў цікавае эсэ пра беларусаў за мяжой:«І тут ён мне кажа, што ўсе полькі страшэнна ганарлівыя ды фанабэрыстыя, так што ў нас, беларусаў, няма шанцаў. „З чаго ты ўзяў?“ — пытаюся. А ён згадвае, як учора спрабаваў пазнаёміцца — і яго адразу адшылі, прычым так пыхліва, дадае, так холадна ўсе з ім трымаліся...

Міхась Скобла: Бураціна замест Шушкевіча

З усіх школьных падручнікаў найбольш не шанцуе падручнікам па гісторыі Беларусі — іх ледзь не штогод перапісваюць у адпаведнасці з найноўшымі палітычнымі ўстаноўкамі. 

Вандруем разам

Вандруем разам з «Будзьма!»: Глыбоцкі раён. Частка трэцяя

Працягваем вандраваць сцежкамі колішняй Дзісеншчыны, сёння Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Нас чакае цікавы неараманскі касцёл, самае глыбокае возера Беларусі, таямнічыя легенды, другі па велічыні валун у Беларусі і шмат іншых цікавостак.

Вандруем разам з «Будзьма!»: Глыбоцкі раён. Частка другая

Працягваем нашую вандроўку па прасторах Глыбоччыны. Глыбоччына — маляўнічы азёрны край гістарычнай Дзісеншчыны, які стаўся радзімай ці месцам спачыну шматлікіх выбітных для Беларусі і сусветнай культуры асобаў. Сёння прапануем наведаць наступны маршрут: Азярцы — Прошкава — Задарожжа — Сахнавічы — Чарневічы.

Вандруем разам з «Будзьма!»: Глыбоцкі раён. Частка першая.

Працягваем нашыя традыцыйныя вандроўкі па Беларусі. Гэтым разам наведаем адзін з самых багатых на азёры край — Глыбоччыну. Глыбоцкі раён вядомы не толькі сваёй згушчонкай, але ж і шматлікімі прыроднымі помнікамі: маляўнічымі рэкамі, азёрамі, тут ёсць нават свая пячора і найбольш верагодны цэнтр Еўропы размешчаны таксама паблізу. Хапае на Глыбоччыне і славутых месцічаў, народжаных ці пахаваных тут, архітэктурных перлінаў, культавай забудовы ды іншых асаблівасцяў.

Навіны "Будзьма"

Заставайцеся разам з намі!

Сябры! Мы бачым, што і ад нашага канала пачаўся адток падпісчыкаў. Афіцыйна паведамляем, што тэлеграм-канал t.me/budzmaby і сайт budzma.by НЕ ўваходзяць у спіс экстрэмісцкіх. За падпіску на наш канал вам нічога не пагражае. Заставайцеся разам з намі!