Firefox Browser

Атрымайце браўзер, які ахоўвае тое, што важна

Ніякіх прыхаваных палітык прыватнасці ці чорных хадоў для рэкламадаўцаў. Проста бліскавічна хуткі браўзер, які не прадае вас.

Рабіце ў сеціве, што робіце.
Firefox Browser не глядзіць.

Firefox у параўнанні з іншымі браўзерамі

Атрымайце ўсю хуткасць і прылады, не парушаючы прыватнасці. Firefox Browser збірае так мала звестак пра вас, што нам нават не патрэбен ваш адрас электроннай пошты для сцягвання. Гэта таму, што ў адрозненне ад іншых браўзераў, мы не маем фінансавага інтарэсу ў сачэнні за вамі ў Інтэрнэце.

Як мы выглядаем у параўнанні з іншымі браўзерамі

Параўнаць Firefox з:
Firefox Chrome Microsoft Edge Safari
Тыпова блакуе трэцебаковыя кукі сачэння Так Не Так Так
Блакаванне аўтапрайгравання Так Так Не Так
Блакуе трэкеры сацыяльных сетак Так Не Так Так
Даступнасць для АС Так Так Не Не
Убудаваны інструмент для здымкаў экрана Так Так Так Не
Галоўны пароль Так Не Так Не

Мы блакуем рэкламныя трэкеры. Вы хутчэй аглядаеце Інтэрнэт.

Рэклама адцягвае ўвагу і прымушае веб-старонкі загружацца павольней, а іх трэкеры сочаць за кожным вашым крокам у Інтэрнэце. Firefox Browser аўтаматычна блакуе большасць трэкераў, таму няма патрэбы рыцца у наладах бяспекі.

Firefox — для ўсіх

Даступны на больш чым 90 мовах і сумяшчальны з Windows, Mac і Linux, Firefox працуе незалежна ад таго, чым вы карыстаецеся і дзе вы знаходзіцеся. Пераканайцеся, што ваша аперацыйная сістэма абноўлена для найлепшай работы.

Паглядзіце сістэмныя патрабаванні

Пастаўце Firefox на ўсе свае прылады

Вазьміце сваю прыватнасць з сабой усюды. Браўзеры Firefox для iOS і Android маюць аднолькава моцныя налады прыватнасці, каб блакаваць трэкеры, каб яны не сачылі за вамі ў Інтэрнэце, дзе бы вы не знаходзіліся.

Рабіце ўсё гэта з дапамогай Firefox

Шукайце разумней, хутчэй

  • Пошук у адрасным радку
  • Налады пошукавых сістэм
  • Разумныя пошукавыя прапановы
  • Закладкі, гісторыя і адкрытыя карткі ў выніках

Павысьце сваю прадукцыйнасць

  • Працуе з прадуктамі Google
  • Убудаваны інструмент для здымкаў экрана
  • Менеджар закладак
  • Аўтаматычныя прапановы URL-адрасоў
  • Сінхранізацыя паміж прыладамі
  • Рэжым чытання
  • Праверка арфаграфіі
  • Прышпіленыя карткі

Транслюйце, дзяліцеця і гуляйце

  • Блакіроўка аўтапрайгравання відэа і гуку
  • Выява ў выяве
  • Выбраны змест на новай картцы
  • Дзяліцеся спасылкамі

Абараніце сваю прыватнасць

Абараніце сваю асабістую інфармацыю

  • Абвесткі аб уцечках дадзеных з сайтаў
  • Убудаваны менеджар пароляў
  • Выдаленне гісторыі
  • Аўтазапаўненне форм
  • Аўтаматычныя абнаўленні

Уладкуйце свой браўзер

  • Тэмы
  • Цёмны рэжым
  • Бібліятэка пашырэнняў
  • Наладзьце параметры радка пошуку
  • Змяніце выклад новай карткі

Зрабіце Firefox сваім

  • Пашырэнні на любы густ

    Ад бяспекі да навін і гульняў, знойдзецца пашырэнне для кожнага. Дадавайце столькі, колькі трэба, пакуль браўзер не стане ідэальным для вас.

  • Мяняйце вонкавы выгляд

    Пераходзьце са светлага рэжыму на цёмны, у залежнасці ад вашага настрою і пераваг, або ажыўляйце рэчы з дапамогай уласнай тэмы (хоць вясёлкавага аднарога).

  • Змяніце свае налады

    Неабавязкова прызвычайвацца. Змяніце старонку новай карткі, радок пошуку, закладкі і шмат іншага, каб даследаваць Інтэрнэт так, як вам зручна.

Пры падтрымцы некамерцыйнай арганізацыі, якая ставіць людзей на першае месца

Аспрэчванне статусу-кво з 1998 года

Firefox быў створаны Mozilla як больш хуткая, прыватная альтэрнатыва такім браўзерам, як Internet Explorer, а цяпер Chrome. Сёння наша скіраваная місіяй кампанія і добраахвотная супольнасць працягваюць ставіць вашу прыватнасць вышэй за ўсё.

Ваша прыватнасць на першым месцы

Разам з ростам і змяненнем інтэрнэту, Firefox працягвае засяроджвацца на вашым праве на прыватнасць — мы называем гэта абяцаннем асабістых дадзеных: Збіраць менш. Захоўваць у бяспецы. Ніякіх сакрэтаў. Вашы дадзеныя, ваша дзейнасць у Інтэрнэце і ваша сеціўнае жыццё абаронены Firefox.

Захавайце ўсе свае любімыя функцыі браўзера — і адкрывайце новыя.

Працуе з прадуктамі Google

Усе вашы любімыя інструменты Google (напрыклад, Gmail і Docs) працуюць у Firefox Browser.

Facebook Container

Сцягніце гэта пашырэнне для браўзера, каб Facebook (і Instagram) не асочваў вас у Інтэрнэце.

Сінхранізуйце вашы прылады

Firefox даступны для ўсіх вашых прылад; вазьміце з сабой карткі, гісторыю і закладкі. Усё, што вам трэба, гэта ўліковы запіс Firefox.

Здымкі экрана

Зрабіце відарыс з высокай разрознасцю з чаго заўгодна ў сеціве з дапамогай нашага інструмента для здымкаў экрана, убудаванага прама ў браўзер

Узмоцненая ахова ад сачэння (ETP)

Firefox аўтаматычна блакуе мноства трэцебаковых трэкераў ад збору і продажу звестак аб вашай дзейнасці ў Інтэрнэце.

Выява ў выяве

Ад прагляду навучальных матэрыялаў да гульні ўлюбёнай каманды, ваша відэа ідзе за вамі ў час шматзадачнасці.

Пытанні? Падтрымка Mozilla мае адказы.