Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”

Кнігарня "логвінаЎ" прапануе найлепшы выбар сучасных кніг на беларускай мове ў горадзе Менску. Тут можна пагартаць, памацаць, і, вядома ж, набыць навінкі мастацкай літаратуры, кнігі па культуры, гісторыі, філасофіі, дзіцячыя кнігі, аўдыёкнігі, часопісы, альбомы, густоўныя паштоўкі.

У нас вы знойдзеце шырокі выбар прадуцкыі прыватных выдавецтваў, якія зазвычай не трапляюць у дзяржаўныя кнігарні.

Пытайцеся таксама пераклады замежных аўтараў! Апроч беларускай кнігі кнігарня "логвінаЎ" прапануе няглупыя навінкі расійскага кніжнага рынку.

Кантакты для сувязі:
http://bookstore.lohvinau.by
тэл.: (017) 290 63 06
e-mail: [email protected]