Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі зліквідаваў Таварыства беларускай школы (ТБШ). У незалежнай Беларусі арганізацыя мела легальны статус апошнія чвэрць стагоддзя і сёлета магла адзначыць 100-гадовы юбілей сваёй дзейнасці
Мудраму кіраўніку, які хоча заўсёды быць у тонусе, патрэбныя яшчэ мудрэйшыя падначаленыя. Кіраўніку, які проста хоча заўсёды быць, наяўнасць розуму ў падначаленых катэгарычна не патрэбная.
Карані цяперашніх падзей, якія адбываюцца навокал — і я б не выводзіла іх ані са жніўня 2020, ані з кавіду, ані з 2017, 2010 года, наогул наўрадці можна вызначыць канкрэтны год — карані гэтых падзей настолькі глыбокія, настолькі моцна пераплеценыя і знітаваныя, што мне падаецца, мы ўжо цяпер не «робім гісторыю», а абслугоўваем яе.
Пісьменнік Віктар Марціновіч у сваім фэйсбуку апублікаваў невялічкі тэкст, у якім падзяліўся сваім вопытам падарожжаў.
Працягваем нашую вандроўку па Ашмянскім раёне, частцы гістарычнай Ашмяншчыны, якая ў свой час займала некалькі сучасных раёнаў Беларусі. Сёння на шляху нас чакае шмат цікавостак: старадаўнія капліцы, помнікі драўлянага дойлідства, магілы славутых землякоў, лёсы якіх звязаныя з Ашмянскім краем, замак з адным з самых знакамітых прывідаў Беларусі, касцёл і кляштар, з будаўніцтвам якога звязана процьма легендаў. Прапануем рушыць па шляху Гароднікі — Граўжышкі — Гальшаны — Цюпішкі — Бянюны.
Наўрад ці хтосьці можа з дакладнасцю сказаць, колькі менавіта азёр размешчана на тэрыторыі Полацкага раёна. Іх тут налічваюцца сотні. Аднак некаторыя з гэтых вадаёмаў заслугоўваюць асобнага аповеду.
Працягваем спазнаваць палескія абшары. Сёння нас чакае заключная частка нашага трохдзённага маршруту па заходнім Палессі. Неўзабаве мы наведаем Дубае — Янава — Варацэвічы — Язвін — Закозель — Пескі. Рушыць раім з Пінска, дзе можна затрымацца на дзень, калі дазваляе час, ці хаця б да абеда, каб паспець агледзець асноўныя цікавосткі. Прапанаваны дзённы маршрут мае працягласць каля 100 км.
Беларускія арганізацыі Беласточчыны прынялі заяву ў знак салідарнасці з МГА «Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"», а таксама выказалі пратэст супраць рэпрэсій і лікваідацыі шэрагу беларускіх НДА, такіх як Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі ПЭН-Цэнтр, Таварыства беларускай мовы, Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, Саюз беларускіх пісменнікаў.
Традыцыйна напярэдадні нашай чарговай анлайн-сустрэчы на пытанні нашай анкеты адказвае псіхолаг Ганна Любінская. Заўтра яна разам з Алегам Хаменкам будуць гаварыць пра тое, як захаваць псіхалагічнае здароўе ў нашых няпростых умовах.