Горад Беласток перадаў памяшканне па адрасе: вуліца Сянкевіча, дом 44 для адкрыцця беларускага цэнтра-каворкінгу, дзе любы журналіст зможа папрацаваць. Гаворка ідзе найперш пра рэпарцёраў, якія пакінулі радзіму з прычыны пераследу.
Пісьменнік Віктар Марціновіч у сваім фэйсбуку апублікаваў невялічкі тэкст, у якім падзяліўся сваім вопытам падарожжаў.
Пісьменнік і журналіст Алесь Кіркевіч палемізуе на budzma.by з Віктарам Марціновічам пра цяперашнюю хвалю эміграцыі і яе магчымыя перспектывы ў замежжы.
Пісьменнік Віктар Марціновіч разважае на budzma.by пра спрадвечныя заняткі беларусаў.
Міністэрства адукацыі вырашыла распавесці школьнікам аб правах чалавека. Пастановай № 144 ад 2 ліпеня міністэрства зацвердзіла вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Будучыня пачынаецца сёння».
Чаму новы закон Аб адвакатуры ў Беларусі можна смела назваць рэквіемам па незалежнай адвакатуры? Пра гэта на dw.com разважае Сяргей Зікрацкі.
Крымінальная справа заведзеная паводле арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), перадае Свабода.
У Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь адбылася гутарка ўпаўнаважанага прадстаўніка Згуртавання "Бацькаўшчына" з прадстаўніком Міністэрства юстыцыі ў парадку падрыхтоўкі са судовага разбіральніцтва ў справе аб ліквідацыі Згуртавання.
Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на анлайн-сустрэчу. З дапамогай Алега Хаменкі мы распытаем псіхолага, як захаваць псіхіку ў здаровым стане ў крытычных сітуацыях ці пад ціскам пастаяннага стрэсу.