Калумністыка

Маё права

Human Rights Watch: Свабода слова не пагражае нацыянальнай бясьпецы Беларусі

За апошнія пяць месяцаў улады Беларусі ўзмацнілі рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 29 сакавіка праваабарончай арганізацыяй Human Rights Watch дакладзе пра рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў у Беларусі, піша Радыё Свабода.

Праваабаронцы «Вясны» Марфе Рабковай выставілі новыя абвінавачванні. Ёй пагражае да 12 год турмы

Праваабаронцы «Вясны» Марфе Рабковай 11 лютага прад’явілі новыя абвінавачванні па ч.3 арт.130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч.2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі). Таксама каардынатарку Валанцёрскай службы «Вясны» па-ранейшаму абвінавачваюць у фінансаванні і навучанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК). Цяпер Марфе пагражае да 12 год пазбаўлення волі. Праваабаронца ўтрымліваецца пад вартай у мінскім СІЗА-1 ужо амаль пяць месяцаў.

Заява БНП: Патрабуем спыніць пераслед праваабаронцаў

Заявая апублікавана на сайце БНП. 21 студзеня Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю пачаў праверку ў дачыненні да службовых асобаў праваабарончай арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю». 

Навіны "Будзьма"