Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Акопы на заходнім фронце

Заходні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай вайны (1914—1918).

Гэты фронт ахопліваў тэрыторыю Бэльгіі, Люксэмбургу, Эльзасу, Лятарынгіі, райнскія правінцыі Нямеччыны, а таксама паўночны ўсход Францыі. Працягласьць фронту ад ракі Шэльды да швайцарскай граніцы складала 480 кілямэтраў, у глыбіню — 500 кілямэтраў, ад Райну да Кале. Заходняя частка тэатру ваенных дзеяньняў уяўляла сабою раўніну з разгалінаванай дарожнай сеткай, зручную для дзеяньняў буйных вайсковых аб’яднаньняў; усходняя частка пераважна горная (Ардэны, Аргоны, Вагезы) абмяжоўвала свабоду манэўру войскаў. Асаблівасьцю Заходняга фронту было яго прамысловае значэньне (вугальныя капальні, жалезная руда, разьвітая апрацоўчая прамысловасьць).

У сваіх спробах прарваць лінію фронту абодва бакі ўжывалі новыя ваенныя тэхналёгіі: атрутныя газы, самалёты, танкі. Нягледзячы на пазыцыйны характар баёў, Заходні фронт меў найважнейшае значэньне для заканчэньня вайны. Вырашальнае наступленьне саюзьнікаў увосень 1918 году прывяло да паразы нямецкай арміі і заканчэньня Першай сусьветнай вайны.
(артыкул цалкам…)

Дзяржавы-ўдзельніцы (2015 год)

Агенцтва шматбаковай аховы інвэстыцыяў — міжнародная арганізацыя, заснаваная ў красавіку 1988 году ў Вашынгтоне (ЗША) у складзе Групы Сусьветнага банку ў якасьці адмысловай установы ААН. Асноўныя задачы: доўгатэрміновае страхаваньне прыватных укладаньняў у разьвіцьцё дзяржаваў-удзельніцаў на выпадак адбору маёмасьці, вайны і незаконнага пераводу плацяжоў; адкрыцьцё дарадчых службаў. Урад Беларусі стаў удзельнікам АШАІ 3 сьнежня 1992 году. 31 сакавіка 2015 году Агенцтва выдала паруку за 52,3 млн эўра ўкладаньняў Галоўнага банку «Райфайзэн» у даччыны «Прыёрбанк».
(артыкул цалкам…)

Ахоўная тэрыторыя для птушак у Татрах.
Ахоўная тэрыторыя для птушак у Татрах.

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (16—31 сакавіка)

Гэты дзень у гісторыі

Ляйнэр «Тытанік»

2 красавіка: Міжнародны дзень дзіцячае кнігі, дзень памяці Пімена Панчанкі

Актуальныя падзеі

Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.